Дзень вяселля стаў апошнім для брата нявесты
Госці вярталіся дамоў на мікрааўтобусе. Ужо амаль даехалі да горада, калі заўважылі, што траюраднага брата нявесты няма.
Мікрааўтобус нанялі на замову, таму маладыя вырашылі спачатку развезці ўсіх прысутных, а пасля ехаць на пошукі адсутнага.
На таксоўцы вярнуліся на базу адпачынку, але сваяка там не знайшлі.
Позна ўвечары, калі вярталіся дамоў, заўважылі аварыю на 267-ым кіламетры аўтадарогі “Мінск-Гродна” і спыніліся.
На асфальце ўбачылі цела брата.
32-гадовы мужчына перабягаў дарогу і загінуў пад коламі “Фальксвагена”, што ехаў у кірунку Гродна.
Паводле http://gaigrodno.by