Боепрыпасы часоў апошняй вайны знайшлі ў палях пад Гродна
Дзяжурны ваенкамата выклікаў выратавальнікаў.
Спецыялісты пацьвердзілі, што знаходка – сапраўды баявы снарад.
Праз некалькі гадзін падобны прадмет знайшоўся ў часе сельскагаспадарчых прац каля вёскі Зарачанка Гродзенскага раёна.
Гэтым разам спецыялісты пазналі ў ім авіяцыйную бомбу часоў другой Сусветнай вайны.
Снарады ў бліжэйшы час абясшкодзяць сапёры в/ч № 51171.
Паводле http://mchs.gov.by