На вайсковым факультэце Гродзенскага ўніверсітэта пройдзе Дзень адкрытых дзвярэй

|

Усіх ахвотных універсітэт запрашае паглядзець, як жывуць і вучацца курсанты.

Арганізатары будуць сустракаць удзельнікаў Дзён адкрытых дзвярэй у 10.00 на КПП ваеннага гарадка Фолюш, адкуль усіх правядуць на вайсковы факультэт ГрДУ.

Для гасцей – перадусім кіраўніцтва, прадстаўнікоў Міністэрства абароны, гродзенскіх дэпутатаў і бацькоў першакурснікаў, зладзяць экскурсію па вучэбных карпусах, трэніровачных і трэнажорных залах.

Падрыхтаваныя выставы вучэбнай зброі і абмундзіравання.

 

Вайсковы факультэт створаны ў 2005 годзе.

Курсанты займаюцца па праграмах падрыхтоўкі кадравых афіцэраў па спецыяльнасцях “Тылавое забеспячэнне войскаў” і “Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых”.

ГрДу імя Янкі Купалы рыхтуе афіцэраў для беларускай арміі, памежнай службы і ўнутраных войскаў.

 

Паводле http://www.grsu.by