На Гарадзеншчыне атрымалі прытулак 11 уцекачоў
Чыноўнікі УВКУ ААН наведалі Гродна 6 верасня.
Жан Іў Бушардзі выказаў меркаванне, што, магчыма, варта тых уцекачоў, якія жадаюць заставацца ў сталіцы, пераарыентаваць на інтэграванне ў рэгіёне.
Аднак на Гарадзеншчыне няма цэнтра часовага размяшчэння, псіхалагічнай дапамогі і сацыяльнай адаптацыі для асоб, што просяць пра статус уцекача.
Гэта першы візіт Жана Іва Бушардзі ў Гродна,ён знаёміцца з рэгіёнам, вывучае ягоны патэнцыял і метады ўзаемадзеяння з тымі, хто хоча атрымаць статус уцекача.
З 2004 года статус уцекача на Гарадзеншчыне спрабаваў атрымаць 61 чалавек.
На сёння ў вобласці жыве 11 уцекачоў: 10 грамадзян Грузіі і 1 афганец.
Разглядаецца магчымасць прадстаўлення гэтага статуса грамадзяніну Сірыі, які навучаецца ў гарадзенскай ВНУ.
Рэгіянальны прадстаўнік УВКУ ААН у Беларусі, Малдове і Украіне Олдрых Андрысек адзначыў, што ў бліжэйшы час у Беларусь можа прыбыць значная колькасць уцекачоў з Сірыі.
Ужо папрасілі прытулку 10 палестынцаў, якія да апошняга жылі ў Сірыі.
На сёння колькасць сірыйскіх уцекачоў дасягнула 2 мільёнаў чалавек, палова з іх – дзеці.
Паводле http://belta.by