Гродзенскія памежнікі канфіскавалі 4,5 тысячы пар абутку і партыю гаджэтаў
На беларуска-польскай мяжы ў запасным коле мікрааўтобуса знайшліся 47 iPhone 5 Apple.
Пра незаконны перавоз на тэрыторыю Беларусі гаджэтаў памежнікі атрымалі інфармацыю напярэдадні.
44-гадовы жыхар Гарадзенскага раёна накіраваўся на “зялёны канал”, але яго ўжо чакалі.
Калі пры знешнім аглядзе незадэклараваныя тавары знайсці не атрымалася, супрацоўнікі мытні накіравалі машыну на паглыблены дагляд і знайшлі схованку.
У гэты ж дзень з Літвы ў Казахстан праз Беларусь кіравалася грузавая “Сканія”.
Яе затрымалі непадалёк ад Гродна.
Замест задэклараванага абутку з сінтэтычных матэрыялаў фура перавозіла дарагі абутак з натуральнай скуры. Заніжэнне мытных плацяжоў магло перавысіць 1,7 мільярда рублёў.
4500 пар абутку коштам 5 мільярдаў 480 мільёнаў рублёў затрыманыя.
Паводле прэс-службы Гродзенскай памежнай групы