Бліжэйшы тыдзень у Гродне будзе цёплы, бліжэй да выходных – дажджы

|

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы без істотных ападкаў, раніцай і днём 10 верасня кароткачасовы дождж.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні  3 – 8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +10…+12ºС, днём +17…+19ºС, па вобласці да +22ºС.

 

11 верасня характар надвор’я не зменіцца.

Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С,  днём  +17…+22°С.

 

12 верасня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай туман.

Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы 4 – 9 м/с.

Тэмпература паветра +8…+13°С, днём +17…+22°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 13 верасня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы +8…+13°С, днём +13…+18°С, месцамі да +20°С.

14-15 верасня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы +9…+14°С, днём +13…+18°С, месцамі да +20°С.