Гродна далучыцца да Сусветнай прыборкі
Юлія Каляда, удзельніца Таварыства “Зялёная сетка”:
– Гэта цудоўная магчымасць праявіць клопат пра свой горад.
Наша група прыбірае гродзенскія лесапаркі пачынаючы з 2011 года. Тыя, хто да нас далучаўся, заўсёды атрымлівалі мора пазітыву, энергіі і вярталіся дамоў з добрым настроем.
Можна зладзіць і сваю ўласную акцыю па прыборцы парка, леса.
Усё, што трэба – добры настой, пара пальчатак і пакеты для смецця.
Спадзяемся, 14 верасня акцыі па прыборцы пройдуць па ўсёй Гарадзеншчыне.
Далучыцца да прыборкі ў Гродне альбо пракансультавацца па арганізацыі ўласнай акцыі можна, напісаўшы на эл. адрас greengrodno@gmail.com альбо патэлефанаваўшы +375 297 830 845 (Юля).
Орхускі цэнтр у Гродне ў гэты дзень разам з сябрамі “Гродзенскага рыбалоўнага клуба”, студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і супрацоўнікамі заказніка “Азёры” ладзіць прыборку ў лясах заказніка.
Да валанцёраў можа далучыцца кожны ахвотны гарадзенец альбо жыхар Гарадзенскай вобласці, ініцыятыўная група альбо камерцыйная кампанія.
Упершыню Word Cleanup прайшла ў 2008 годзе ў Эстоніі, а на сёння аб’ядноўвае 96 краін.