У Гродне пачалі рабіць прышчэпкі ад грыпу
Верасень-кастрычнік лічыцца найлепшым часам для прышчэпкі, бо імунітэт фармуецца толькі праз 3-4 тыдні пасля вакцынацыі (захоўваецца цягам 6-8 месяцаў).
Таму тым, хто схільны да восеньскіх прастуд, ёсць сэнс прышчапіцца неадкладна.
У першую чаргу дапамогуць дзецям і дарослым, якія стаяць на ўліку з хранічнымі захворваннямі, сталым людзям – тым, хто мае высокую рызыку развіцця постгрыпозных ускладненняў.
Прышчэпкі атрымаюць медработнікі і супрацоўнікі дзіцячых установаў кругласуткавага рэжыму працы.
У Гродне сёлета будуць выкарыстоўваць нежывыя чатырохкампанентныя вакцыны, якія дапамогуць супраць двух разнавіднасцяў віруса грыпу А і двух – грыпу В.
Плануецца прышчапіць не меньш 35% насельніцтва Гродзенскай вобласці.
Беларусь ужо набыла каля 1 мільёна 800 тысяч доз вакцын.
Хранічных хворых, цяжарных, дзяцей да 3 гадоў і састарэлых старэйшых за 65 гадоў, а таксама асоб павышанай рызыкі захворвання вакцынуюць кітайскай вакцынай “Флюваксін” за кошт бюджэту.
У гэтым сезоне ў Беларусі чакаюць тыя ж штамы грыпу, што і ў мінулым: Н1N1, Н3N2, і вірусы групы В.
Масавае з’яўленне грыпознай інфекцыі чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага.