На выходных гарадзенцаў чакаюць дажджы і туманы

|

У суботу, 14 верасня, у Гродне будзе воблачна з праясненнямі, часам дождж, вецер усходні, паўднёва-усходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра +15…+17ºС.

Характар надвор’я не зменіцца і ў нядзелю.

У асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай месцамі туман.

Вецер няўстойлівы 3 – 8 м/с.

Уначы +6…+11°С, днём +14…+19°С.

 

У панядзелак днём дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі вобласці.

Вецер паўднёва-заходні 4 – 9 м/с. 

 

У апошнія дні тэмпература паветра ў Гродзенскай вобласці была на 2 – 3ºС вышэй за кліматычную норму.

Учора днём паветра прагравалася да +20…+22ºС.

 

Здымак http://iloveart.lv