Польскі кіроўца, з-за якога ў Слонімскім раёне загінулі людзі, атрымаў 6 гадоў

|

Кіроўца, які ехаў на аўтацягніку,  няправільна абраў хуткасць,  з-за слізкай дарогі  і снегападу не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху.

У выніку фура лоб у лоб сутыкнулася з аўтамабілем, дзе ехалі муж і жонка.

41-кіроўца аўтамабіля загінуў імгненна, яго 39-гадовая жонка памерла ў шпіталі.

 

Вінаваты ў аварыі кіроўца не пацярпеў.

Ён  будзе адбываць пакаранне ў калоніі пасяленні і пазбаўлены права кіравання ўсімі відамі транспарту тэрмінам на 5 гадоў.

У якасці кампенсацыі кіроўца павінны выплаціць пацярпелым 193 мільёны рублёў і кампенсаваць выдаткі на пахаванне загінулых.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://112.by