У Гродне праходзіць фестываль класічнай музыкі

| Без катэгорыі

Такі падарунак зрабіў гарадзенцам Кірыл Кядук. Ён пачынаў займацца музыкай у Гродне. Кірыл – пераможца 15-ці прэстыжных міжнародных конкурсаў. Малады піяніст – ужо вядомы ў свеце выканаўца класічнай музыкі. Музыка саліраваў з Нацыянальным філарманічным аркестрам Расіі, Каралеўскім філарманічным аркестрам Ліверпуля, Сіцылійскім філарманічным аркестрам, філарманічным аркестрам Ніцы.

Пасярэдзіне – Кірыл Кядук

 

Усе ўдзельнікі фестывалю – сябры Кірыла і прыехалі ў Беларусь на яго запрашэнне.

Напрыклад, на другім канцэрце фестывалю разам з Кірылам выступіў знакаміты скрыпач Міхаіл Сіманян (на здымку злева). Адмыслова дзеля выступу ён прывез з сабой скрыпку Страдывары. Прысутным у Драмтэатры слухачам музыка паабяцаў, што прыедзе ў Гродна і наступны фестываль.

Першае Свята класічнай музыкі “TyzenHouse” доўжыцца чатыры дні – з 12 да 15 верасня.

 

Крыніца: tutgrodno.com