Шчучынскія школьнікі знайшлі артылерыйскія снарады

|

Шэсць боепрыпасаў часоў апошняй вайны дзеці знайшлі ў лесе каля вёскі Даўлюдаўшчына.


Адзін з чацьверакласнікаў распавёў пра знаходку дарослым, а тыя – супрацоўнікам міліцыі.

Выратавальнікаў выклікаў ваенны камісарыят.

Размініраванне даручана сапёрнай групе вайсковай часткі №5522 Гродна.

 

Гэта трэцяя небяспечная знаходка на Гарадзеншчыне за апошні час.

Два тыдні таму баявы снарад заўважылі на палігоне каля вёскі Глушнева Гродзенскага раёна, а пасля і каля вёскі Зарачанка.

Яны таксама засталіся з часоў другой Сусветнай вайны.

 

МНС нагадвае, што кранаць альбо перамяшчаць падазроныя прадметы катэгарычна забараняецца.

Неабходна неадкладна паведаміць пра знаходку па тэлефонах 101 альбо 102 і паклапаціцца, каб ніхто не падыходзіў да небяспечнага месца.

 

Паводле http://mchs.gov.by