Другі раз за месяц даражае бензін

|

Падаражэнне ўжо пацверджана на сайце сеткі АЗС «Беларуснафта».

Згодна з размешчанай інфармацыяй, літр бензіну АІ-92 (К5) будзе каштаваць 8.400 рублёў за літр, АІ-95 (К5) — 9.100 рублёў за літр, дызельнае паліва — 9.200 рублёў за літр, дызельнае паліва Еўра 5 — 9.400 рублёў за літр.

 

Калі звесткі аб росце цэн афіцыйна пацвердзяцца «Белнафтахімам», то гэта будзе трэцяе павышэнне цэн на паліва з пачатку года.

Апошні раз яны мяняліся два тыдні таму — у ноч на 3 верасня — у сярэднім на 5%.

У прыватнасці, бензін «Нармаль-80» тады вырас да 7.400 рублёў за літр (+200), Аі-92 — 7.700–7.800 (+400), Аі-95 — 8.300 (+500), дызпаліва (самае таннае) — 8.500 (+500).

 

«Перагляд цэн праведзены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння з 28 жніўня 2013 года ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны на 45%, на дызельнае паліва — на 70%», — гаварылася ў паведамленні канцэрна «Белнафтахім».