На Гарадзеншчыне за паўгадзіны здарыліся дзве аднатыпныя цяжкія аварыі
Першая аварыя здарылася каля 17 гадзін.
“Сітраэн” у зоне дзеяння знакаў “Небяспечныя павароты” ў пачатку першага закруглення дарогі, дзе максімальная хуткасць абмежаваная 70 км/г, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Кампанія вярталася з Наваградка дамоў у Баранавічы.
У шпіталь трапілі і кіроўца, і пасажыры з задняга крэсла, якія не скарысталіся рамнямі бяспекі.
Адзін з іх, якому пашчасціла не апынуцца ў рэанімацыі, быў напатпітку.
Ён распавёў, што астатнія таксама выпівалі, а хуткасць “Сітраэна” прыкладна ў 2 разы перавышала дазволеную.
Праз паўгадзіны каля вёскі Мацевічы Лідскага раёна занесла і перакуліла на мокрым пакрыцці “Фальксваген”.
Аварыяздарылася на роўным кавалку дарогі.
Ні кіроўца, які не мае права кіравання аўтамабілем, ні пасажыр не былі прышпіленыя.
Паводле http://gaigrodno.by