90-гадовая жанчына і яе сын-пенсіянер загінулі ў пажары ў Лідзе
Памяшканне, у якім жылі састарэлыя маці з сынам, было моцна задымленае.
Патушыўшы агонь, байцы МНС знайшлі ў пакоі людзей без прыкмет жыцця.
Сярод версій пажара – неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання і электрасетак.
Не выключана, што ў вільготны вечар гаспадары дома ўключылі абагравальнік альбо запалілі ў печы.
Да ночы было яшчэ далёка, але, магчыма, сталыя людзі заснулі і не заўважылі, як распачаўся пажар.
У падобных выпадках уратаваць жыццё можа толькі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, – МНС заахвочвае ўсіх людзей сталага ўзросту ўсталёўваць апавяшчальнікі ў сваіх дамах.
Паводле Гродзенскага абласнога упраўлення МНС, выпадкаў масавай гібелі людзей на пажарах на Гарадзеншчыне не было з 11 траўня. Тады трагедыя здарылася таксама ў Лідзе.
Усяго з пачатку года на Гарадзеншчыне здарылася 593 пажара, у якіх загінула 52 чалавека ( у 5 выпадках гінулі адразу па 2 чалавекі, у пажары 7 красавіка – адразу трое).
Летась за аналагічны перыяд было зарэгістравана 677 пажараў з 75 загінулымі.
Пераважная большасць пажараў, па-ранейшаму, здараецца з-за неасяцрожнага абыходжання з агнём саміх пацярпелых.
Здымак http://mchs.gov.by