У швейцарскай даліне ў Гараднічанку асунуўся бераг
Жыхары дома заклапочаны: калі не прымаць меры, можа асесці дом, які, апроч усяго, з’яўляецца помнікам архітэктуры.
Разам з вялізным комам зямлі ўніз спаўзлі дрэвы, ліхтарны слуп, пашкоджаны ходнікі.
Падобнае здарэнне адбылося “дзякуючы” рэканструкцыі некалькі год таму швейцарскай даліны і выпілкі дрэваў, корні якіх моцна трымалі берагі Гараднічанкі ад падмыванняў. Падобнае можа здарыцца са Старым і Новым замкамі, якія таксама пасля выпілкі дрэваў пачалі ўтвараць апоўзні.
З-пад зямлі паказаўся каналізацыйны сцёк пач. ХХ ст.
Крыніца: supron-licvin.livejournal.com