Выпіў 2 бутэлькі гарэлкі і выйшаў на трасу
Аўтацягнік збіў пьянага старога каля вёскі Варняны ў суботу позна ўвечары.
Кіроўца распавёў, што на неасветленым участку дарогі ўбачыў чалавека з паднятымі рукамі, які ішоў па цэнтры паласы насустрач грузавіка.
Кіроўца заўважыў чалавека метраў за трыццаць. Сігналіў, спрабаваў пазбегнуць наезда, але ўсё ж зачапіў пешахода, які загінуў на месцы.
Жонка загінулага распавяла, што муж даўно злоўжываў алкаголем.
У той дзень бутэльку гарэлкі выпіў у суседа, яшчэ адну – на вачах у жонкі.
Увечары набыў 0.7 літра віна, выпіў большую частку і моўчкі пайшоў з хаты.
Адзін чалавек загінуў на аўтадарозе “Мінск-Гродна” вечарам у нядзелю. Кіроўца “Фальксвагена” каля вёскі Рассолішкі пайшоў на абгон, сутыкнуўся з сустрэчнай “Кіа” і памёр, заціснуты ў салоне.
Яшчэ 2 нядзельныя аварыі на Гарадзеншчыне мелі не такія сур’ёзныя наступствы.
У слуп ударыўся “Фальксваген” каля вёскі Пекары Ваўкавыскага раёна.
Кіроўца – пьяны і на 3 гады пазбаўлены права кіравання аўтамабілем, вырашыў праверыць машыну пасля рамонту. У салон запрасіў сына сваёй сужыцелькі і знаёмага, але не справіўся з кіраваннем.
У Астравецкім раёне дзяўчына, якая атрымала правы месяц таму, спрабавала развярнуцца на “Жыгулях” і не прапусціла спадарожную “Аудзі”. Вінаватая ў ДТЗ трапіла ў бальніцу з пераломам нагі.
Паводле http://gaigrodno.by