Два дзясяткі гарадзенцаў аддалі махляру набытую ў растэрміноўку тэхніку
Мужчына забіраў у пацярпелых тэхніку, абяцаў сам “плаціць па крэдыце”, а пасля знікаў, забыўшыся пра плацёжныя абавязацельствы.
Тэлефоны і планшэты махляр перапрадаваў, знаходзіў чарговую ахвяру і здабываў наступны тэлефон.
Такім чынам у салонах сотавай сувязі розных аператараў з лета мінулага году ён “набыў” каля 20 адзінак тэхнікі. Нейкі час гэта дазваляла злачынцы, які стаяў на ўліку ў нарколага, забяспечваць свае патрэбы.
Паводле uvd.grodno.by