Кароткамятражка пра вяртанне Максіма Багдановіча ў Гродна перамагла ў міжнародным конкурсе
Васьміхвілінная стужка прысвечана сумеснаму беларуска-літоўска-латышскаму праекту па стварэнні інтэрактыўнага сайта – своеасаблівага віртуальнага музея.
21 верасня ў Віленскім кінатэатры “Пасака” журы ацаніла 13 кароткамятражак рэжысёраў і аматараў кіно з Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі. Усе яны прадставілі фільмы, прысвечаныя аднаму з праектаў, якія беларускія, літоўскія і латвійскія установы і арганізацыі рэалізуюць у межах транспамежнага супрацоўніцтва.
Другое месца на конкурсе атрымаў сумесны фільм “Pieci airi” (Краслава, Латвія) і “Studija Centrums” Вместе веселее (аб праекце “Bella Cuisine”). Трэцяе – стужка Латгальскай групы энтузіястаў “Biļdis” Ва ўладзе гліны (пра праект “Вітруальны музей”).
Музей Максіма Багдановіча атрымаў на рэалізацыю праекта “Віртуальнае мінулае – падстава поспеху будучыні музеяў” грант 90 тысяч еўра. Праект разлічаны на два гады і рэалізуецца сумесна з партнёскімі музеямі Літвы і Латвіі.