У Гродне даражэе праезд у грамадскім транспарце
Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі аблвыканкаму, у сярэднім на 30% павялічыцца кошт праяздных.
Гэта значыць, праяздны на аўтобус і тралейбус на месяц будзе каштаваць амаль 133 тысячы рублёў, на паўмесяцы – каля 70 тысяч, на 10 дзён – прыкладна 47 тысяч рублёў.
Павышэнне коштаў звязана з падаражаннем паліва.
Адпаведнае рашэнне рыхтуе аблвыканкам, пасля чаго дакумент пойдзе на ўзгадненне ў Мінэканоміку і Мінюст.
Гэта другое падаражанне праезду на гарадскім транспарце за бягучы год, апошніяе было ў траўні.
Праезд у прыгарадных аўтобусах таксама падаражае.
1 км у звычайных будзе каштаваць 344 рублі, з мяккімі адкіднымі крэсламі – 357, у хуткасных агульнага тыпу – 447,3, у хуткасных з мяккімі адкіднымі крэсламі – 463,6 рубля.
Правоз багажа па новых тарыфах абыйдзецца ў 28,9 рублёў, сярэдняга памеру — 57,8 рублёў, вялікага памеру — 115,6 рубля за кіламетр.