“Таямнічая сіла крыжа” – выстава ў Музеі гісторыі рэлігіі

|

Аўтар выставы, старшы навуковы супрацоўнік Сяргей Казуля:

 

Гэты сімвал суправаджае чалавека ад нараджэння да скону.

На выставе будуць прадстаўлены крыжы літыя, скульптура, абразы і сакральны жывапіс з выявамі крыжа, цудоўны барэльеф 18 стагоддзя “Нясенне крыжа”, узнагароды ў выглядзе крыжа …

Храналагічны перыяд – ад нацельных крыжыкаў XI стагоддзя, да прадметаў XX стагоддзя.

 

Музей прадставіць не толькі прадметы з уласных фондаў, але і з калекцый гарадзенскіх калекцыянераў Януша Паруліса і Яна Лялевіча.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 26 верасня ў 16.00. Уваход вольны.

 

Выстава “Таямнічая сіла крыжа” будзе працаваць у Музеі гісторыі рэлігій да пачатку снежня.

 

Здымак mdregion.ru