Брукаванка вернецца ў Новы Замак?

|

У двары Новага Замку цягам апошняга тыдня трываюць пошукі брукоўкі сіламі археолагаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Па некаторай інфармацыі старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра падчас наведвання замку зацікавіўся пытаннем брукаванага пакрыцця пад’ездаў да палацу і даў адпаведныя распараджэнні кіраўніцтву музея.

Выпадковыя знаходкі – кавалак бутэлькі ды фрагмент кафлі часоў Рэчы Паспалітай

 

Са словаў археолагаў, брукоўка насамрэч хаваецца пад слоем асфальту альбо дзёрну, але трэба ўлічваць, што час і асабліва пракладка камунікацый унеслі свае карэктывы. Зрэшты, месцы, дзе арыгінальны брук адсутнічае, можна будзе аднавіць – тэхналогія не ўнікальная.

На выяве XVIII ст выразна бачны брукаваны пад’езд

 

Брукоўка мае падкрэсліць старажытнасць палацавага комплексу, а таксама спрыяць папулярнасці замка сярод турыстаў.