Смеццевоз забіў бабулю і дзяўчыну ў Наваградку
Прычына здарэння высвятляецца.
Як распавёў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко, трагедыя здарылася каля нерэгуляванага пешаходнага перахода (“зебры”) на вуліцы Міцкевіча.
Калі аўтамабілі перад смеццевозам скінулі хуткасць, кіроўца смеццевоза нечакана выкруціў руль улева і выскачыў на тратуар, збіўшы дарожны знак.
Машына падмяла бабулю і 17-гадовую дзяўчыну, і толькі праз некалькі дзесяткаў метраў спынілася, ударыўшыся ў дрэва.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца смеццявозу быў цвярозы, правяраецца тэхнічны стан машыны.
Здымак http://www.specprice.ru