Першы снег можа пайсці ў Гродне ўжо бліжэйшай ноччу

|

Сёння-заўтра ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі.

Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і днём невялікі дождж, магчымы мокры снег.

Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночны 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ў Гродне +1…+3ºС, па вобласці +1…+5ºС, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0…-4°С.

Днём +7…+9ºС.

 

2-3 кастрычніка будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, уначы і раніцай месцамі туман.

Вецер паўночны, паўночна-усходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы 0…-4°С, месцамі  +1…+4°С, днём +5…+10°С.

Паводле папярэдняга прагнозу 4-5 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Уначы +1…+6°С, месцамі замаразкі да 0…-4°С, днём +7…+12°С.

6 кастрычніка пераважна без ападкаў, месцамі туман.

Тэмпература паветра +1…+6°С уначы, днём +8…+13°С.

 

Здымак http://222.by