Фантастычны гол Мільяна Яблана прынёс перамогу “Нёману”
Гэтым разам Мільян забіў у гасцёх “Гомелю”, прынёсшы камандзе першую перамогу ў другой палове чэмпіянату. У сёлетнім чэмпіянаце Мільян Яблан (Miljan Jablan) не заўсёды мае месца ў асноўным складзе, але дзякуючы такім ударам становіцца адным з любімцаў гарадзенскіх заўзятараў.
Гарадзенцы пакуль замыкаюць у турнірнай табліцы шасцёрку мацнейшых каманд, але адстаюць ад “Гомеля” і “Тарпеда-БелАЗ” усяго на адно ачко.
Наступную сустрэчу каманда Сяргея Саладоўнікава згуляе 6 кастрычніка ў Жодзіне.
30 верасня, “Гомель” – “Нёман” 0:1
Здымкі fcgomel.by