Удзельнік апытання ў Гродне: Мы заўсёды ідзем у бок камунізму, толькі дарогі сканчаюцца

| Без катэгорыі

“Правільна ідзем. Поўнасцю падтрымліваю палітыку дзяржавы і эканамічны напрамак, які развіваецца ў нашай краіне. Ёсць у народа грошы!”

 

“Я не ведаю, цяжка сказаць, не магу ні плюс, ні мінус паставіць”.

 

“Нармальна ідзе, а можа, і паўзе”.

 

“Я так думаю, што “апярэдзіла” ўсе краіны — шчыра кажучы, горш няма куды”.

 

“Ну што, цэны ў нас растуць астранамічна, гэта раз. Па-другое, заваленыя склады прадукцыяй, значыць, няякасная прадукцыя”.

 

“Мы не эканамісты, можа, не зусім, вядома, у правільным… Але я была цяпер у Маскве, і там як толькі вісіць аб’ява “Беларускія тавары”, туды папросту ідуць з задавальненнем”.

 

“Па-мойму, нічога добрага няма, трэба мяняць. Больш свабоды трэба даваць, асабліва прадпрымальнікам. Чым больш будзе прадпрымальнікаў, тым больш падаткаў будуць плаціць”.

 

“Яна не развіваецца як трэба. Мадэль якую выбраць — не ведаю, але чагосьці не хапае”.

 

“Думаю, што няправільна — у тупік. Цэны растуць, заробак не падымаецца”.

 

“Правільна кіруе наш “бацька”, дай Бог яму здароўя!”

 

“Наш “бацька” для краіны зрабіў вельмі шмат, але трэба каб і для людзей — у такім жа аб’ёме”.

 

“Я думаю, што ў цэлым правільна ідзе эканоміка. Яна ідзе ўверх, але іншыя краіны ціснуць яе, таму што Лукашэнка не хоча ўступаць у еўрапейскую эканамічную супольнасць, і пайшло-паехала”.

 

“Лічу, што ў правільным, таму што жыць можна. Разлічваць на свае сілы трэба”.

 

“У прынцыпе жывая нібыта, працуем. Мне здаецца, практычна ў правільным, ёсць толькі нейкія дробныя адхіленні. Цяпер ёсць прадпрыемствы дзяржаўныя, дзе рабочы атрымлівае ў некалькі разоў менш, чым начальнік!”

 

“Калі паглядзець на цэны, то дакладна — не развіваецца. Чорт знае што выпускаем, штосьці прадаецца. Нашай прадукцыяй усе нашы крамы забітыя”.

 

“Наша эканоміка стаіць на месцы — ні назад, ні наперад. Як было, так і ёсць, ніякіх паляпшэнняў”.

 

“Мы заўсёды ідзем у бок камунізму, толькі дарогі сканчаюцца”.