Пьянага кіроўцу “Хюндай” шосты раз затрымалі на гродзенскай вуліцы

|

Моцна пьяны мужчына з цяжкасцю падтрымліваў размову і не змог пра’явіць пасведчанне кіроўцы, заявіўшы, што ніколі яго не меў.

Хутка высветлілася, што на самой справе правоў кіравання транспартам аматар пьянай язды пазбаўлены да канца жніўня 2016 года.

 

Апошні раз у стане алкагольнага апьянення парушальніка затрымлівалі напрыканцы лета.

Тады ён быў пакары штрафам у памеры 3,5 мільёна рублёў.

 

Пасля ўчарашняга затрымання кіроўца адмовіўся прайсці медыцынскі агляд і прапаноўваў супрацоўніку ДАІ грошы.

Гэтым разам парушальнік будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак http://sluderlaw.com