Універсітэт імя Янкі Купалы самы папулярны сярод гродзенскіх ВНУ
Паводле анкетавання ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, ва ўніверсітэт імя Янкі Купалы рыхтуюцца паступаць 6400 чалавек, з іх амаль 3000 – на дзённае аддзяленне.
Яшчэ 11% мясцовых абітурыентаў плануюць паступаць у Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, 9,3% – у медыцынскі.
Ва ўступнай кампаніі сёлета ўдзельнічае больш за 15000 жыхароў Гродзеншчыны. Каля 6000 з іх збіраюцца атрымліваць адукацыю па-за межамі Гродна.
Паводле БелТА