У Гродне прэзентуюць навукова-папулярную кнігу пра Паўстанне Кастуся Каліноўскага

|

Беларускі гісторык-архівіст Дзмітры Матвейчык у сваёй кнізе разглядае прычыны паўстання, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, дзейнасць атрадаў паўстанцаў, а таксама рэакцыю царскіх уладаў, захады па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

 

Малады навуковец, які спецыялізуецца на гісторыі XIX стагоддзя, асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект паўстання, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў і апісвае іх у навукова-папулярнай форме.

Дзмітры Матвейчык імкнецца выкласці максімальную колькасць фактаў, ацэньваць якія прадстаўляе самім  чытачам.

Таму, нават пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, нарыс баявых дзеянняў будзе цікавы ўсім аматарам гісторыі.

 

Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе: Гродна, вул. Замкавая, 20.

 

У прэзентацыі возьме ўдзел аўтар кнігі – кандыдат гістарычных навук Дзмітры Матвейчык, рэдактар серыі, навуковец  Мікола Плавінскі.

Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.