На “БелТАПАЗ” у Гродне загінулі два рабочыя

|

Па словах калег загінулых, абодва кіроўцы былі сябрамі. Відавочцаў гібелі аднаго няма, а вось другі скончыў жыццё самагубствам на вачах у калег. Пры гэтым выкрыкнуў, што не даруе сабе смерці сябра і ўсадзіў нож у ваколіцы сэрца.

 

Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці: “Падчас агляду месца здарэння і апытання работнікаў прадпрыемства ўстаноўлена, што адзін з кіроўцаў здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне, пасля чаго ён сеў у кабіну свайго МАЗа і скончыў жыццё самагубствам”.

 

У Следчым камітэце праводзяць расследаванне ўсіх абставін здарэння. На месцы трагедыі працуюць эксперты.

 

Крыніца: АНТ