Падлеткі-злачынцы

|

Паводле звестак пракуратуры ў параўнанні з мінулым годам злачыннасць сярод непоўнагадовых на Гродзеншчыне павысілася на 7,5 %.

На працягу года тэндэнцыя павялічэння колькасці правапарушэнняў назіраецца ў Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах абласнога цэнтра.

Праваахоўныя органы адзначаюць істотнае падвышэнне колькасці крадзяжоў, здзейсненных непоўнагадовымі на транспарце. Прыкладам, у гродзенскіх аўтобусах і тралейбусах кіроўцы пачалі заклікаць пасажыраў быць пільнымі ў дачыненні да сваіх асабістых рэчаў, асабліва мабільных тэлефонаў, якія карыстаюцца вялікім попытам у непоўнагадовых злодзеяў.

Што датычыць асобных раёнаў вобласці, то тут сітуацыя выглядае яшчэ горш – у Ваўкавыскім раёне злачыннасць сярод падлеткаў павялічылася ў 4 разы.

Генеральная пракуратура прапануе сваім падначаленым правесці аналіз сітуацыі і зрабіць адпаведныя высновы.

Паводле Радыё Рацыя