“Год беражлівасці”: як зрабіць стойку пад штандар
Стойка ўяўляе сабой чатырохвугольную тумбу. Аснову і вечку (покрыўку) робяць з пяціслойнай фанеры альбо з тонкіх дошак. Вечку накрываюць тонкай фанерай, каб не было бачна шва. Бліжэй да тыльнай сценкі робяць адтуліну для дрэўка штандару, а па баках – для малых сцяжкоў. Бакавыя сценкі робяць з тонкай фанеры.
Каркас стойкі робяць з брускоў 4Х4 сантыметры. Прымацаваць іх можна з дапамогай шрубаў. Да каркаса цвікамі прымацоўваюць сцены, аснову і вечку.
Задняя сценка тумбы застаецца гладкай. Да пярэдняй і бакавых прымацоўваюць з дапамогай клея плінтусы, карнізы і бакавыя раскладкі. Іх выкройваюць з тонкай фанеры ў выглядзе стужак. Шырыня стужак павінна складаць прыкладна – 10-15 сантыметраў.
На сценкі дадаткова можна наклеіць і іншыя накладкі з тонкай фанеры: напрыклад, зорку, альбо ромб. Накладкі прымацоўваюць да таго як папрыбіваюць сценкі да каркасу.
Усе часткі стойкі дасканала апрацоўваюць шкуркай, пакрываюць лакам. Вечку, плінтусы, карнізы і бакавыя накладкі робяць трошачку цямнейшымі, але таго ж колеру. Не належыць фарбаваць стойку пад штандар у яркія колеры!
Такія колеры для стойкі пад штандар непрымальныя
У іранічна-эканамічнай рубрыцы карысных парад чытай таксама:
1. Як сядзець так, каб было ўтульна 2. Як зберагчы сыр ад засыхання 5. Як вызначыць памер абутку і зрабіць яго непрамакаемым 6. Як зрабіць, каб шкло ў акулярах не запацевала 7. Як абараніць шпакоў ад катоў 8. Як смачна прыгатаваць пацука: рэцэпты ад амерыканскіх дзяцей |
||