У лабавым сутыкненні пацярпелі 4 машыны. Дзякуючы рамням бяспекі ўсе жывыя

|

5 чалавек параненыя ў ДТЗ ў Ваўкавыскім раёне.


На аўтадарозе  “Баранавічы-Гродна” кіроўца аўтамашыны “Фальксваген Пасат” пайшоў на абгон фуры.

У зоне дзеяння знака “Абгон забаронены” і суцэльнай лініі разметкі.

На паласе сустрэчнага руху ён сутыкнуўся з “Аўдзі 100”.

align=”” alt=”Image 35396″ > 

Ад удару апошняя зачапіла спадарожную “Аўдзі А6”, кіроўца якой, убачыўшы небяспеку, спыніўся на ўзбочыне, а “Фальксваген” ударыў спадарожную “Вольва”.

 

Траўмы рознай ступені атрымалі кіроўцы і пасажыры “Фальксвагена” і “Аўдзі 100”.

Усе яны, у тым ліку на задніх крэслах, былі прышпіленыя.

Супрацоўнікі ДАІ мяркуюць, што гэта захавала людзям жыццё.

 

Паводле http://gaigrodno.by