У Гродна на тыдзень вярнулася цяпло
У бліжэйшую ноч тэмпература не апусціцца ніжэй за +7…+9°С.
Пад раніцу слабы туман. Вецер заходні 3-8 м/с.
8 кастрычніка будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра +14…+16ºС.
9 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, у асобных раёнах туман.
Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +4…+9°С, днём +12…+17°С.
10 кастрычніка месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер паўднёвы 4 – 9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +5…+10°С, днём +12…+17°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 11-12 кастрычніка ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі туманы.
Тэмпература паветра ад +4…+9°С уначы да +11…+16°С днём.
13 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Месцамі туман.
Уначы +1…+6°С, у асобных раёнах на глебе магчымыя замаразкі да 0…-2°С, днём +10…+15°С.
Здымак http://duh-razvitie.ru