Паміж крадзяжамі – гадала і “здымала сурок”
У сярэдзіне ліпеня невядомая жынчына скрала з гандлёвага павільёна на рэчавым рынку гаманец, у якім было больш за 3 тысячы даляраў ЗША. Пацярпела няўважлівая прадпрымальніца.
Тады злачынцу затрымаць не атрымалася.
На яе след аператыўнікі выйшлі ў канцы верасня.
Высветлілася, што ў Гродна яна прыязджала “на гастролі”, а пасьля ўдалай аперацыі паспешліва з’ехала ў Ваўкавыск, дзе за некалькі дзён спусціла ўсе скрадзеныя грошы.
Больш за 10 мільёнаў з той сумы пайшло на выплату штрафаў сужыцеля падазраванай.
Грамадзянка Малдовы цыганскага паходжання ўжо неаднойчы трапляла ў калонію, а час на волі не губляла: паспела здзейсніць некалькі крадзяжоў і зняць сурок за грошы.
Паводле http://uvd.grodno.by