Пенсіянер ноччу падпаліў жылы гістарычны будынак у цэнтры Гродна
Паводле інфармацыі Аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскага абласнога упраўлення МНС, агонь у вакне дома насупраць у 3.40 ночы заўважыла жанчына, яна ж выклікала выратавальнікаў.
На пажар выехалі 6 аўтацыстэрн, 2 аўталесвіцы і аварыйна-выратавальны аўтамабіль.
Трох жыхароў другога паверха давялося эвакуяваць з дапамогай аўталесвіцы, астатнія здолелі пакінуць кватэры самастойна.
Прычына пажара ў будынку, які ахоўваецца дзяржавай як гісторыка-культурная каштоўнасць, – падпал.
Вінаваты – 66-гадовы гаспадар адной з кватэр, сам прызнаўся ў гэтым.
Падпаліўшы кватэру, ён пакінуў яе яшчэ да прыбыцця пажарных.
Прычыны такога ўчынка высвятляюць спецыялісты.
Агонь пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у кватэры падпальшчыка, у пад’ездзе давядзецца адмываць сцены і фарбаваць столь.
Здымак і відэа з сайта http://mchs.gov.by