Night City: цяжкая перамога пад Віцебскам

|

“Для нас гэта былі цяжкія 20 гадзін гульні, – прыгадвае Зміцер, капітан каманды. – Перад самай гульнёй мы памянялі гульца і гэта пайшло нам на карысць. Мы ўпершыню за доўгі час выкарыстоўвалі вяроўку, з якой трэба было спускацца і падымацца на вышыню да 10 метраў. Мы доўгі час вазілі яе з сабою і толькі гэтым разам яе выкарысталі. Адзін з удзельнікаў каманды, які любіць лазіць па вяроўцы, гэтым разам нават стаміўся. Таксама вялікую дапамогу аказаў наш гарадзенскі штаб, у якім не было ніводнага лішняга чалавека: мы разам спрацавалі на перамогу”.

У гэтым этапе кубка гульняў для экстрэмалаў прымала ўдзел 39 камандаў з Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі. Перамога гарадзенцаў стала нечаканым сюрпрызам. Каманда гарадзенцаў стала ўжо прафесійнай сборнай у падобных гульнях. Для іх гэта ўжо другая перамога за апошнія некалькі месяцаў. Папярэдняя была на рыжскім узбярэжжы.

 

У гульні прымала ўдзел яшчэ адная гарадезнская каманда – AGT, якая заняла 11 месца.

 

Фота з архіва Віктара Сакуты і quest.ua