Будаўнічы бум

|

У аблвыканкаме гэта лічаць своеасаблівым рэкардам: 1 кв.метр на кожнага жыхара горада.

На думку першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Александра Цыбульнікава, патрэбы ў сацыяльным жыллі будуць задаволены цалкам.

Сёлета ўжо ўведзена ў эксплуатацыю 54,5 тысячы кв.метраў для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоваў жыцця, 19,3 тысячы кв.метраў – індывідуальная забудова, 47,2 тысячы кв.метраў пабудавана на продаж.

У хуткім часе жыллё па нямецкай тэхналогіі ў Гродна пачне будаваць эстонская фірма. Гэта будзе ансамбль з трох пяціпавярховых будынкаў, кватэры ў якіх будуць прадавацца.

Тым не менш, колькасць ахвотных палепшыць жыллёвыя ўмовы не змяншаецца і складае прыкладна 35 тысяч чалавек.

Кошт метра ў гродзенскіх новабудоўлях – ад 1,1 міліёна, да 1,3 міліёна беларускіх рублёў.

Паводле інфармацыі БелТА