Гарадзенскі рэтра-коміс: хочам купляць беларускае
align=”middle” alt=”рэтра-коміс, ретро-комис в Гродно” >
“Нас цікавяць не проста старыя рэчы, а старадаўнія. Да нас больш прыносяць рэчаў еўрапейскіх і даволі цікавых. Яны ёсць у каталогах і прадаюцца ў нас нядорага. Аднак асабіста я хачу, каб неслі да нас нешта з савецкага часу. Цікавыя дываны з аленямі, з медзьведзямі”.
Набываюць тавары ў рэтракомісе ў асноўным людзі мастацтва: мастакі, скульптары, якія ў старых творах спрабуюць знайсці нейкае надхненне. Мастакоў цікавяць старыя рамы, што нядаўна з’явіліся на паліцах крамы. Апроч гэтага, цікавяць гарадзенцаў і прадметы быту.
“Глядзіце – гэта простая ступа, аднак яна даўняя. Людзі прыходзяць і цікавяцца падобнымі рэчамі. Мы толькі пачынаем і нам бы вельмі хацелася, каб да нас прыносілі больш беларускага. Не толькі прасы і пралкі, але і даванкі, і вышыванкі. Я ўсё мару, каб на нас прынеслі слуцкі пояс”.
Здымкі Вольгі Мілавай