Цуды здараюцца

|

Гэта другі выпадак у гісторыі беларускай медыцыны.

23-гадовая Юля цяжка хварэла з пяці год.

Некалькі год гродзенскія дактары падтрымлівалі яе жыццё з дапамогай апарата штучнай ныркі. Выратавала жанчыну маці, якая ў 2007 годзе аддала ёй сваю нырку.

Цяжарнасць у такіх выпадках супрацьпаказана. Каб выратаваць дзіця і захаваць уласнае жыццё, жанчына апошнія месяцы правяла ў шпіталі, некалькі разоў трапляла ў рэанімацыю.

Цукровы дыябет і хранічны піеланефрыт адзінай ныркі пацыенткі не пакідалі дактарам выбару: на 32-ім тыдні цяжарнасці ён зрабілі аперацыю кесарава сячэння.

У рэспубліканскім цэнтры “Маці і дзіця” Юля з сынам, стан якіх ацэньваецца як стабільны, застануцца каля трох тыдняў.