Як жывецца палякам у Беларусі?

|

Ініцыятарам мерапрыемства, арганізаванага Вышэйшай Школай Публічнай Адміністрацыі, стаў Тадэвуш Гавін – адзін з ініцыятараў стварэння і першы кіраўнік “Саюза палякаў на Беларусі”.

Гродзеншчыну на канферэнцыі прадставяць чатыры выступоўцы: Т.Малевіч, прафесар Гродзенскага ўніверсітэта С.Мусіенка, д-р Ст. Сенкевіч (Польска Мацеж Школьна) і ксёндз І. Пузына (Ашмяна).

Мяркуючы па тэмах дакладаў, гаворка пойдзе пра дэмаграфічную сітуацыю, рэлігійнае жыццё, змены ў свядомасці польскай меншасці ў Беларусі, культурны і адукацыйны кірункі развіцця, узаемадачыненні з мясцовымі ўладамі.

Значная частка выступаў будзе прысвечана дзейнасці “Саюза палякаў на Беларусі”.

Пра структурнае і арганізацыйнае развіццё арганізацыі, накірункі яе дзейнасці ад утварэння да 2005 года распавядзе Тадэвуш Гавін.

Наступныя выступоўцы прааналізуюць унутраныя і знешнія прычыны падзелу арганізацыі ў 2005 годзе, у выніку якога на сёння ў Беларусі фактычна дзейнічае два Саюзы палякаў: афіцыйны, пад кіраўніцтвам І.Лучніка, непрызнаваны ўладамі Польшчы, і пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс (непрызнаваны беларускімі ўладамі, але легітымны з пункту гледжання польскіх).

Пойдзе гаворка і пра спробы нармалізацыі дзейнасці арганізацыі ў гэтых умовах.