Тавар па “акцыі” – купляць ці не?
Тавар са зніжаным коштам заўжды знойдзе свайго пакупніка, кажуць вопытныя гандляры. Ці трэба купляцца на “акцыі” і што неабходна ведаць, каб жаданне зэканоміць не апынулася яшчэ большымі стратамі?
Па-першае, зніжкі бываюць рознага характару. Гэта – зніжкі на гандлёвую надбаўку і зніжкі на рознічны кошт. Звычайна, маленькім шрыфтам гэты момант хоць недзе ды пазначаны. Таксама вы можаце запытацца пра гэта ў гандляроў – яны не маюць права не адказаць.
Гандлёвая надбаўка – гэта, умоўна кажучы, 30 % ад кошту тавару. Таму зніжка 10 % на гэтую надбаўку апынецца ўсяго 3 % ад рэальнага кошту! Калі зніжка тычыцца рознічнага кошту – хітрыкаў зазвычай няма.
Адкуль бяруцца зніжкі? Некаторыя крамы выкарыстоўваюць падобныя “акцыі” для продажу неякаснага і пратэрмінаванага тавару – гэта дрэнны прыклад. Іншыя – каб прыцягнуць да сябе ўвагу: пакупнік прыйдзе за таварам, на які трывае “акцыя”, але заадно прыхопіць і яшчэ нешта з сабой.
Таваравед, напрыклад, раз на тры месяцы ацэньвае тавар і разлічвае, што не зможа рэалізаваць у тэрмін. Таму і звяртаецца да ўпраўляючага, каб распачаць “акцыю” ды пачысціць склады. Гэта – цалкам нармальны выпадак выкарыстання зніжак.
Дарэчы, уладальнікам дысконтных карт варта памятаць, што зніжкі па іх не распаўсюджваюцца на “акцыйны тавар”.
Дык давяраць “акцыям” ці не? Адназначна адказаць немагчыма, варта проста прыгледзецца да характару зніжак, а па магчымасці і да якасці тавару.
Чытайце ў наступным матэрыяле: Як не купіць пратэрмінаваны тавар? |
||