Гарвыканкам развівае мясцовае самакіраванне
Гэтую ідэю прыкладна год таму збіраўся рэалізаваць сябра руха “За свабоду” Сяргей Кузмянок, дэпутат гарадскога савета мінулага склікання, але тады яе заблакавалі ўлады.
С.Кузмянок: “Паводле беларускага заканадаўства, грамадзяне надзеленыя пэўнымі правамі, але не заўсёды аб гэтым ведаюць. Што датычыць ідэі савета дэпутатаў, то яе рэалізацыя на мой погляд залежыць не столькі ад уладаў, колькі ад самых людзей і ад таго, як яны паставяцца да гэтай справы. Не выключана, што ініцыятыва можа стаць чарговай фікцыяй.”
Асноўная мэта камітэтаў самакіравання – аб’яднанне жыхароў раёна для вырашэння пытанняў мясцовага значэння. Яны закліканы развіваць ініцыятыву грамадзян па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, па працы з цяжкімі падлеткамі і неблаганадзейнымі сем’ямі і г.д.
Папярэдне ўжо абраны старшыні дамоў, а ў раёнах прыватнай забудовы – ставараў вуліц.
Праз год будзе праведзены агляд-конкурс, які вылучыць найлепшых – дзеля яго правядзення ўжо створана адмысловая камісія.
Паводле Радыё Рацыя