Пешаходны пераход у Кузніцы пачне працаваць да канца года

|

У прыватнасці, будзе павялічана вышыня агароджы, мадэрнізаваны будынак для памежнага і мытнага дагляду, палепшана сістэма маніторынгу.

 

Рашэнне пра адкрыццё руху пешаходаў у Кузніцы было ўхвалена ваяводам Падляшскага ваяводства Мацееям Жыўна (Maciej Żywno) гэтым летам.

 

Як паведамляе gazeta.pl, першыя пешаходы змогуць перайсці польскую мяжу ўжо да канца гэтага года. З беларускага боку пешаходны пераход у Брузгах працуе ўжо зараз.

 

Магчымасць перасякаць беларуска-польскую мяжу пешшу ці на ровары з’явіцца таксама на новым пераходзе, які будуецца ў Палоўцах (будзе здадзены ў 2015 г.).

 

А вось у Баброўніках такой магчымасці пакуль не будзе – на пераходзе бракуе месца, каб стварыць дадатковую паласу для абслугоўвання пешаходаў і раварыстаў.

 

Фота: Енджэй Войнар, Agencja Gazeta