Загінулі брат і сястра, якія селі ў машыну да п’янага
Яны былі выпадковымі спадарожнікамі, якіх незадоўга да здарэння падабраў 27-гадовы кіроўца Фальксвагена.
Мужчына не справіўся з кіраваннем, машына на хуткасці з’ехала на ўзбочыну і правым бокам ударылася ў дрэва. Дзяўчынка і юнак загінулі на месцы, вінаваты ў аварыі кіроўца атрымаў нязначныя траўмы.
Ніхто ў машыне не скарыстаўся рамнямі бяспекі, а ўзровень алкаголю ў крыві вінаватага кіроўцы ў пяць разоў перавысіў дапушчальную норму.
Год таму недалёка ад месца гэтай страшнай аварыі на паласу сустрэчнага руху выехаў прычэп. Тады загінулі тры чалавекі: кіроўца Фальксвагена, ягоная маці і 14-гадовая дачка.
Паводле gaigrodno.by
Здымак autogrodno.by