Напрыканцы кастрычніка на Гарадзеншчыну вернецца цяпло

|

У бліжэйшую ноч будзе воблачна з праясненнямі, часам дождж, раніцай слабы туман.

Днём 22 кастрычніка чакаецца пераважна без ападкаў, вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +4…+6°С, днём +8…+10ºС.

 

23 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў.

Вецер паўднёвы 6-11 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра +5…+10°С уначы, +11…+16°С днём.

 

24 кастрычніка днём на большай частцы тэрыторыі  Гродзенскай вобласці  пройдуць кароткачасовыя дажджы, воблачна з праясненнямі.

Вецер паўднёва-заходні  6-11 м/с, парывы да 14 м/с.

Уначы +7…+12°С, днём +12…+17°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 25 кастрычніка ўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, +7…+12°С, днём без істотных ападкаў +12…+17°С.

У суботу-нядзелю захаваецца цёплае надвор’е з тэмпературай паветра +7…+12°С уначы, днём +12…+17°С.

 

Здымак http://novokuznetsk.4geo.ru