За студзень—верасень ВУП у Беларусі вырас на 1,1% пры гадавым прагнозе 8,5%
Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў студзені—верасні 2013 года знізілася на 4,6% да 453,7 трлн. рублёў.
Запасы гатовай прадукцыі склалі 28,1 млрд. рублёў, ці 70,6% да сярэднямесячнага аб’ёму прамвытворчасці (леташні паказчык — 54,1%).
Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 18%. Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый знізіўся на 2,2% да 76,1 трлн. рублёў, сельгасарганізацыямі — на 2,1% да 59 трлн. рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 9,3% да 142,6 трлн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 747,6 тыс. кв. метраў жылля (на 9,8% больш за леташні паказчык).
Аб’ём перавозкі грузаў транспартам паменшыўся на 5,2% да 330,7 млн. тон, рознічны тавараабарот вырас на 18,6% і склаў 193,1 трлн. рублёў. Спажывецкія цэны ў верасні ў адносінах да жніўня выраслі на 1,7%, з пачатку года — на 10%, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі павялічыліся на 0,2 і 6,3% адпаведна.
Марына Носава, БелаПАН