“Я – самы рэабілітаваны”. У Гродне прайшлі спаборніцтвы інвалідаў па зроку
Абласны конкурс па элементарнай рэабілітацыі прайшоў на базе ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” Беларускага Таварыства інвалідаў па зроку.
Свае здольнасці да самастойнага жыцця дэманстравалі інваліды 1 групы.
14 удзельнікаў з Гродна і чатырох раёнаў Гродзенскай вобласці паказалі неверагодную знаходлівасць у імкненні да перамогі і шчырае жаданне падзяліцца сваім досьведам з сябрамі па няшчасці.
align=”” alt=”Image 35831″ >
Адно з заданняў – знайсці на дыску патрэбны файл і адправіць яго па электроннай пошце на ўказаны журы адрас.
Удзельнікі конкурса пішуць сачыненне рэльефна-кропкавым шрыфтам.
Канкурсантам прапанавалі прайсці па вызначаным журы маршруце ў раёне вуліцы Дзяржынскага.
Абавязковая ўмова – выкарыстанне тросці.
Пераможцамі ў большасці намінацый сталі гарадзенскія ўдзельнікі конкурса.
Мэта конкурса па элементарнай рэабілітацыі “Я – самы рэабілітаваны” – сфармаваць у пазбаўленых зроку людзей матывацыю да самаразвіцця, дапамагчы павысіць асабісты і сацыяльны статус, сфармаваць актыўную жыццёвую пазіцыю, паказаць магчымасці інвалідаў па зроку самастойна арыентавацца ў штодзённым жыцці, на працоўным месцы і на вуліцы.