Нарысы з гісторыі астраноміі лідскага краязнаўцы з’явіліся ў інтэрнэт-бібліятэцы
Кніга выдадзена сёлета мінскім выдавецтвам “Лімарыус”.
У першай частцы выкладаецца развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце, робіцца спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi.
У другой частцы распавядаецца пра астраномаў XIX–XX стст. – выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё навукi.
Кніга будзе цікавая аматарам астраноміі і гісторыі, краязнаўцам і навукоўцам.
Леанід Лаўрэш – аўтар больш чым 80 гістарычных артыкулаў на розныя тэмы, даследуе гісторыю Лідчыны, біяграфіі славутых людзей рэгіёна, стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў – pawet.net.