Апошнія выходныя кастрычніка ў Гродне будуць незвычайна цёплымі

|

У бліжэйшую ноч на Гарадзеншчыне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, туман.

Тэмпература паветра +3…+5°С, па вобласці да +7ºС.

Днём 26 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, часам дажджы.

Вецер слабы паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра +12…+14ºС, па вобласці да +16ºС.

 

27 кастрычніка ўначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 м/с.

Уначы +6…+11°С, днём +12…+17°С.

 

28 кастрычніка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

Уначы на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, днём +11…+16°С.

 

Здымак http://lavizm.ru